Да ўвагі студэнтаў МДЭІ імя А.Д. Сахарава БДУ!

Кафедра лінгвістычных дысцыплін і міжкультурных камунікацый запрашае прыняць удзел у конкурсе творчых работ на беларускай мове “СКАРБЫ РОДНАЙ МОВЫ”. 

Асабліва мы рады бачыць сярод удзельнікаў студэнтаў, якія ў наступным вучэбным годзе будуць вывучаць дысцыпліну “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”.

У якасці творчай работы прымаюцца (на выбар):

  • Мастацкія пераклады ўрыўкаў з паэтычных и празаічных твораў  з рускай, англійскай, нямецкай, французскай, іспанскай моў на беларускую мову. 
  • Эсэ па экалагічнай праблематыцы на тэмы:
  • “Экалагічныя праблемы сучаснасці і шляхі іх пераадольвання”
  • “Экалагічныя праблемы маёй краіны”
  • “Экалогія і будучыня жыцця на Зямлі”
  • Мастацкі твор уласнага сачынення на беларускай мове.

Тэрмін падачы работ – з 07.03.2022 па 01.04.2022 г. 

Абвяшчэнне вынікаў – 04.05.2022 г.

Пераможцы конкурсу вызначаюцца ў кожнай намінацыі. Студэнты-пераможцы будуць узнагароджаны каштоўнымі прызамі.

Даведкі па тэлефоне: 3999141 (гарадскі).

Правілы афармлення работы і яе аб’ём: 

Мастацкі пераклад – узнаўленне мастацкага твора ў рамках іншай моўнай культуры.

Эсэ – жанр філасофскай, літаратурна-крытычнай, публіцыстычнай і мастацкай літаратуры, сачыненне невялікага памеру, напісанае ў свабоднай, індывідуальна-аўтарскай манеры выкладання.

Правілы афармлення работы

Тэкст набіраецца з дапамогай тэкставага рэдактара MicrosoftWord. Для гэтага выкарыстоўваецца шрыфт Times New Roman памерам 14 пунктаў, выраўноўванне па шырыні. Палі: верхняе – 2 см, ніжняе – 2 см, левае – 3 см, правае – 1 см. Абзацны водступ – 1,25 см. Міжрадковы інтэрвал – паўтарачны. 

Абъём работы – 2200-2500 друкаваных знакаў. Для мастацкіх перакладаў паэтычных твораў – 1800 друкаваных знакаў.

аб’ява