ВІНШУЕМ пераможцаў конкурсу творчых работ на беларускай мове “СКАРБЫ РОДНАЙ МОВЫ-2023”!

      З 7 сакавіка па 1 красавіка бягучага года ў Інстытуце праходзіў традыцыйны конкурс творчых работ на беларускай мове “Скарбы роднай мовы”! У конкурсе прынялі ўдзел студэнты 1-3 курсаў факультэта экалагічнай медыцыны і факультэта маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Конкурс праходзіў па трох намінацыях. Пераможцамі ў кожнай з іх сталі:

 

      Ляшэнка І.І., А21МЕД3, 1-е месца ў намінацыі “Мастацкі пераклад”.

      Барчонак М.Р., А21МЕД3, 1-е месца ў намінацыі “Эсэ па экалагічнай праблематыцы”.

      Крыцкая В.В., А01МЕД2,1-е месца ў намінацыі “Твор уласнага сачынення”.