Памяці Ганчаровай Надзеі Вячаславаўны

Дазвольце падзяліць ваш смутак па смерці Ганчаровай Надзеі Вячаславаўны. Не хопіць усіх слоў, якія можна прамовіць у той час, калі чалавек адыходзіць у іншы свет, але хочацца спадзявацца, што там яго чакае лепшае жыццё. Вялікай памяццю ўшаноўваем мы паважаную Надзею Вячаславаўну, прыгадваючы тое добрае, што звязвала нас пры жыцці. Хай светлая памяць пра яе заўсёды будзе з намі, хай зямля прымае яе з цяплом і спагадай, і хай між нас жывуць самыя цёплыя словы ўдзячнасці гэтаму светламу чалавеку.
Калектыў дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія г. Дзяржынска”