СКАРБЫ РОДНАЙ МОВЫ

Да ўвагі студэнтаў МДЭІ імя А.Д. Сахарава БДУ!

 

      Кафедра лінгвістычных дысцыплін і міжкультурных камунікацый запрашае прыняць удзел у конкурсе творчых работ на беларускай мове “СКАРБЫ РОДНАЙ МОВЫ”.

 

      Асабліва мы рады бачыць сярод удзельнікаў студэнтаў, якія ў наступным вучэбным годзе будуць вывучаць дысцыпліну “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”.

У якасці творчай работы прымаюцца (на выбар):

  1. Мастацкія пераклады ўрыўкаў з паэтычных твораў з рускай, англійскай, нямецкай, французскай, іспанскай моў на беларускую мову.
  2. Эсэ па экалагічнай праблематыцы на тэмы:
    • “Экалагічныя праблемы сучаснасці і шляхі іх пераадольвання”
    • “Экалагічныя праблемы маёй краіны”
    • “Экалогія і будучыня жыцця на Зямлі”
  1. Мастацкі твор уласнага сачынення на беларускай мове.

 

      Тэрмін падачы работ – з 07.03. па 01.04 бягучага года.

      Абвяшчэнне вынікаў – 30.04 бягучага года.

 

      Пераможцы конкурсу вызначаюцца ў кожнай намінацыі. Студэнты-пераможцы будуць узнагароджаны каштоўнымі прызамі.

 

      Даведкі па тэлефоне: 3999141 (гарадскі).

 

      Правілы афармлення работы і яе аб’ём:

 

      Мастацкі пераклад – узнаўленне мастацкага твора ў рамках іншай моўнай культуры. Да перакладу дадаецца ўрывак з арыгінала.

      Эсэ – жанр філасофскай, літаратурна-крытычнай, публіцыстычнай і мастацкай літаратуры, сачыненне невялікага памеру, напісанае ў свабоднай, індывідуальна-аўтарскай манеры выкладання.

 

Правілы афармлення работы

      Тэкст набіраецца з дапамогай тэкставага рэдактара MicrosoftWord. Для гэтага выкарыстоўваецца шрыфт Times New Roman памерам 14 пунктаў, выраўноўванне па шырыні. Палі: верхняе – 2 см, ніжняе – 2 см, левае – 3 см, правае – 1 см. Абзацны водступ – 1,25 см. Міжрадковы інтэрвал – паўтарачны.

      Абъём работы – 2200-2500 друкаваных знакаў.

      Тытульны ліст.

Добавить комментарий