Мерапрыемства для слухачоў ФПКіП «Мінская гасцёўня» – «Кола зімовых святаў» прайшло ў МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ

      Шостая сустрэча ў такім фармаце завяршылася 14 студзеня і была прысвечана традыцыям святкавання Новага года ў розных краінах.

      З прывітальным словам да слухачоў звярнуўся дырэктар інстытута Алег Родзькін, які пажадаў усім поспехаў у навучанні і добрага настрою, а таксама выказаў надзею, што слухачы факультэта працягнуць навучанне ў МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ ў якасці студэнтаў. Да віншаванняў далучыліся таксама намеснік дырэктара інстытута па вучэбнай рабоце Уладзіслаў Жураўкоў, дэкан ФПКіП Уладзімір Пуцік,

      Куратары, выкладчыкі, слухачы і супрацоўнікі факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі і кафедры дадатковай адукацыі пазнаёмілі замежных слухачоў з асаблівасцямі святкавання Калядаў і Новага года ў Беларусі, распавялі пра іх гістарычныя вытокі, праспявалі калядныя песні, пазнаёмілі з традыцыйным абрадам калядавання. У сваю чаргу, удзельнікі сустрэчы – замежныя навучэнцы з Уганды, Каморскіх Астравоў, Ірана, Ганы, Туркменістана, Гвінеі і іншых краін – падзяліліся інфармацыяй аб тым, як зімовыя святы адзначаюцца ў іх родных мясцінах. Выступы суправаджаліся яскравымі прэзентацыямі, а аўтарам кіраўніцтва факультэта ўручыла карысныя падарункі і прафарыентацыйныя матэрыялы.

      Госці адзначылі, што такія сустрэчы спрыяюць пашырэнню не толькі сяброўства і ўзаемаразумення, але і станоўчага іміджу інстытута і Беларусі ў цэлым.

      Са Старым Новым годам і да новых сустрэч у «Мінскай гасцёўні»!