МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ на суботніку

Студэнты і студэнткі, працаўнікі і працаўніцы, прафесарска-выкладчыцкі склад і адміністрацыя МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскім суботніку 2021 г. па прывядзенні ў належны стан працоўных месцаў ва ўсіх структурных падраздзяленнях інстытута ў перыяд з 12 па 16 красавіка.

17 красавіка падчас рэспубліканскага суботніка работнікі і навучэнцы прыбралі і акультурылі прылеглыя тэрыторыі навучальных карпусоў па адрасе: вул. Даўгабродская, 23/1; вул. Даўгабродская, 23/1; вул. Батанічная, 15.