ВІНШУЕМ КАМАНДУ ІНСТЫТУТА З ПАСПЯХОВЫМ ВЫСТУПЛЕННЕМ У ЛЁГКААТЛЕТЫЧНЫМ КРОСЕ!!!

Это изображение имеет пустой атрибут alt; его имя файла - 6.jpeg

21 красавіка 2021 года на базе вучэбна-спартыўнага комплексу «Універсітэцкі» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшлі спаборніцтвы па лёгкаатлетычным кросе ў рамках круглагадовай студэнцкай спартакіяды БДУ.

Каманда МГЭИ ім. А. Д. Сахарава БДУ была прадстаўлена на гэтым мерапрыемстве ў колькасці 10 чалавек.

У складзе зборнай інстытута выступіў РЫБАК ПАВЕЛ (група А01ЭТЭ), які заняў ДРУГОЕ месца на дыстанцыі 1000 метраў з вынікам 2 хв 52 сек.

Віншуем Паўла з выдатным вынікам!

Жадаем яму таксама добра выступіць на Рэспубліканскай універсіяды па лёгкаатлетычным кросе, які пройдзе ў г. Віцебску з 22 па 23 красавіка бягучага года.