Сустрэча з прадстаўнікамі МНС

15 красавіка 2021 года начальнік Мінскага гарадскога кіравання Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь палкоўнік унутранай службы Салановіч Сяргей Адамовіч і начальнік аддзела РАНС установы «Мінскае гарадское кіраванне МНС Рэспублікі Беларусь» адміністрацыі Партызанскага раёна горада Мінска Рагавой Сяргей Уладзіміравіч сустрэліся з навучэнцамі нашага інстытута.

Свой выступ Сяргей Адамовіч пачаў з давядзення аператыўнай абстаноўкі ў Рэспубліцы Беларусь і Мінску, правёў параўнальны аналіз па колькасці пажараў і гібелі людзей на іх, асаблівую ўвагу звярнуў на здарэнні і надзвычайныя сітуацыі, якія часцей адбываюцца па віне саміх пацярпелых.

Падчас сустрэчы студэнты пазнаёміліся з абноўленай версіяй мабільнага дадатку для разумных слухавак і планшэтаў «МНС Беларусі: дапамога побач» і, спадзяемся, набылі шмат карысных ведаў, якія дапамогуць захаваць жыццё і здароўе.