Анлайн сустрэча са студэнтамі Нацыянальнага ўніверсітэта Узбекістана імя Мірза Улугбека

11 лістапада 2020 года, у МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ ў рамках рэалізацыі сумесных адукацыйных праграм з Нацыянальным універсітэтам Узбекістана імя Мірза Улугбека адбылася анлайн сустрэча са студэнтамі 1-га і 2-га курсаў, якія навучаюцца па спецыяльнасці «Медыцынская экалогія» і «Медыка-біялагічная справа». З боку МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ ў сустрэчы прынялі ўдзел: Бучанкоў Ігар Эдуардавіч, намеснік дырэктара па вучэбнай і выхаваўчай працы, Сыса Аляксей Рыгоравіч, дэкан факультэта экалагічнай медыцыны, Аляксейчык Алена Валер’еўна, начальніца аддзела міжнародных сувязяў. Падчас сустрэчы абмеркавалі пытанні, звязаныя з навучаннем студэнтаў, чытаннем анлайн лекцый выкладчыкамі МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ студэнтам НУУЗ, пытанні далейшага паступлення ў магістратуру і пытанні працаўладкавання.
 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *