Паважаныя калегі! Дарагія сябры!

Прыміце самыя цёплыя віншаванні з Новым 2021 Годам і Раством!

Адыходзячы 2020 год прынёс нам шмат выпрабаванняў. Каранавірус КАВІД19 і няпростая сацыяльна-палітычная сітуацыя запатрабавалі ад кожнага з нас падвышанай адказнасці за прыманыя рашэнні і неабходнасці перабудоўваць свой звыклы рытм жыцця і характар прафесійнай дзейнасці. Дзякуючы глыбокаму разуменню сутнасці праблем, выяўленаму ў гатоўнасці заўсёды вучыцца прафесіяналізму, працавітасці выкладчыкаў, супрацоўнікаў і студэнтаў, высокаму пачуццю павіннасці за лёс Сахараўскага інстытуту БДУ мы справіліся з цяжкасцямі, стварыўшы новыя інфармацыйныя рэсурсы і засвоіўшы сучасныя тэхналагічныя платформы для вучэбнай працы ў аддаленым фармаце, паспяхова завяршылі ўсе навуковыя праекты, істотна павялічыўшы пры гэтым аб’ём фінансавання ад навукі і экспарту адукацыйных паслуг. Мы адкрылі новыя спецыяльнасці ў аспірантуры і магістратуры, апублікавалі шэраг навуковых артыкулаў у вельмі прэстыжных міжнародных навуковых часопісах, павысілі рэйтынг уласных навуковых выданняў. Вельмі характэрна, што ў 2020 годзе МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ стаў удзельнікам Сусветнага «ГрынМэтрык» рэйтынгу. У адыходзячым годзе мы шчыра радаваліся нашым сціплым поспехам, разам пераадольвалі цяжкасці, імкнуліся да дасягнення больш высокіх вынікаў.

У надыходзячым 2021 годзе нам трэба будзе шмат зрабіць ва ўсіх сферах дзейнасці інстытута, у першую чаргу – у адукацыі, навуцы, карпаратыўнай культуры, кадравай і моладзевай палітыцы, фарміраванні якасна новага студэнцкага асяроддзя.

Дарагія калегі, нас аб’ядноўваюць адны мэты, жаданне прыносіць карысць роднаму інстытуту, адказнасць за яго лёс. Зусім хутка Новы Год ўступіць у свае правы. І хочацца, каб навагоднія святы, якія ствараюць дзіўную атмасферу дабра, сагравалі нас асаблівым цяплом, дарылі самыя светлыя пачуцці і добры настрой.

Няхай надыходзячы год будзе дабрабытным і шчаслівым для нашых студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў, для ўсяго нашага калектыву, няхай ён прынясе ў кожную сям’ю мір, згоду і любоў. Моцнага Вам здароўя, радасці і ўдачы!

 

З Новым, 2021 годам, Сахараўцы!

З віншаваннем,

Дырэктар МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ,

прафесар                                                                                           C. А. Маскевіч

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *