Вынікі конкурсу на суісканне прэміі імя А.А.Мілюціна падвялі ў МДЭІ імя А.Д.Сахарава БДУ

      Вынікі конкурсу на суісканне прэміі імя А.А.Мілюціна за лепшую навуковую працу сярод выпускнікоў і студэнтаў у галіне экалогіі медыцынскай экалогіі, медыцынскай біялогіі і радыебіялогіі падвялі ў МДЭІ імя А.Д.Сахарава БДУ. Уручэнне дыпломаў пераможцаў адбылося 8 снежня.

 

      Дыпломамі І ступені ўзнагароджаны: «Лепшая магістарская работа» – Алена Страх; «Лепшая дыпломная работа ў галіне медыцынскай экалогіі» –Аліна Сачкова; «Лепшая дыпломная работа ў галіне медыцынскай біялогіі» – Дар’я Яцкевіч; «Лепшая курсавая работа» – Дыяна Жыбуль, Ксенія Якімовіч.

 

      Дыпломамі II ступені: «Лепшая магістарская работа» – Віялета Азаранка, Маргарыта Палачыч; «Лепшая дыпломная работа ў галіне медыцынскай экалогіі» – Савелій Шатраўскі; «Лепшая дыпломная работа ў галіне медыцынскай біялогіі” – Аляксандра Голуб; «Лепшая курсавая праца» – Валерыя Бурак, Карына Залатенка, Ксенія Леўчанка.

 

      Дыпломамі III ступені: «Лепшая дыпломная работа ў галіне медыцынскай экалогіі» – Максім Мальцаў; «Лепшая дыпломная работа ў галіне медыцынскай біялогіі» – Анастасія Апановіч; «Лепшая курсавая работа» – Яраслава Андрэенка, Дар’я Гарагляд, Марыя Пілюк.

 

      Віншуем пераможцаў і жадаем не спыняцца на дасягнутым, а выпускнікам – часцей вяртацца ў родную альма-матэр!