Спартыўнае жыццё інстытута абмеркавалі 10 снежня ў МДЭІ імя А.Д.Сахарава БДУ. Гэтая тэма стала ключавой у рамках правядзення круглага стала «Спартыўныя вынікі-2025», арганізаваны спартыўным клубам і кафедрай фізічнага выхавання.
Удзельнікамі сталі спартсмены, якія дасягнулі значных поспехаў у адыходзячым годзе, прадстаўляючы наш інстытут, універсітэт, а таксама ўвайшлі ў нацыянальную каманду на рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтвах. Падчас жывога і прадуктыўнага дыялогу студэнтаў і адміністрацыі інстытута былі адзначаны перамогі і прызавыя месцы ў такіх дысцыплінах, як бадмінтон, каратэ, самба, грэка-рымская барацьба, паўэрліфтынг, міні-футбол, гандбол і інш.
Асаблівая ўвага была нададзена аналізу працы спартыўнай інфраструктуры інстытута, пытанням матывацыі студэнтаў да заняткаў фізкультурай і спортам, а таксама інтэграцыі навучальнага працэсу і спартовай падрыхтоўкі.
«Падводзячы вынікі года, магу сказаць, што ён быў насычаным і рэзультатыўным. Мы не толькі бачым рост спартыўных вынікаў, але і адзначаем павелічэнне колькасці студэнтаў, якія вядуць актыўны і здаровы лад жыцця, асабліва дзякуючы адкрыццю новай трэнажорнай залы. Лічу, што гэта наша агульная перамога», – падкрэсліў дырэктар Алег Родзькін.
Акрамя таго, на сустрэчы ўзнагародзілі пераможцаў спаборніцтваў па лёгкаатлетычным кросе студэнцкай спартакіяды МДЭІ імя А.Д.Сахарава БДУ. Нагадаем, імі сталі:
Дзяўчыны 500 метраў
1 месца – Юлія Курапатава А51МД1 і Вікторыя Журава А51МД4.
2 месца – Аліна Камінская А51МД3.
3 месца – Вікторыя Куневіч А51МД4.
Юнакі 100 метраў
1 месца – Мацвей Дэмскі А51ІТ2.
2 месца – Кірыл Сакалоўскі А51ЯРБ.
3 месца – Арсеній Астапчык А51МФ.
Напрыканцы мерапрыемства ўсім удзельнікам уручылі памятныя падарункі ад інстытута, пры гэтым атрымалі вектар для новых перамог у надыходзячым годзе.




