У МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ прайшоў “Дзень здароўя!”

У зімовы час года заняткі спортам і фізкультурай, падтрыманне жыццёвага тонусу вельмі актуальныя. У халодную пару, калі нам пагражаюць прастудныя захворванні і авітаміноз, практыкаванні нават больш неабходныя, чым улетку.

Хада на лыжах адзін з самых даступных і распаўсюджаных відаў спорту ў зімовы перыяд, які развівае не толькі цягавітасць, а і сілкуе энергіяй.

5 лютага адбылося фізкультурна-аздараўленчае мерапрыемства “Дзень здароўя”. У рамках мерапрыемства ў скверы Клумава адбыўся майстар-клас па навучанні лыжнаму ходу і навыкам скандынаўскай хады, а таксама масавы заезд па лыжных гонках.

Усе атрымалі вялікі зарад бадзёрасці і добрага настрою.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *