Прадстаўнік МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

У Беларускім дзяржаўным універсітэце, на мерапрыемстве прысвечаным Дню беларускай навукі, прайшло ўшанаванне навукоўцаў БДУ. Лепшых навуковых працаўнікоў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта вітаў рэктар, прафесар Андрэй Дзмітрыевіч Кароль, які падзякаваў ім за ўклад у развіццё навукі і пажадаў ім і ў далейшым быць матываванымі на ўдасканаленне ў сваіх навуковых галінах.

Усяго ўзнагародамі на дадзеным мерапрыемстве былі адзначаны 39 супрацоўнікаў. Сярод узнагароджаных – прадстаўнік МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ, загадчык кафедры агульнай і медыцынскай фізікі Савасценка Наталля Аляксандраўна, якая была ўдастоена Ганаровай граматы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Віншуем з заслужанай узнагародай!