Марыя Юркевіч, маладая навукоўца МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ, удастоена стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2021 год

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 24 снежня 2020 года падпісаў распараджэнне аб заахвочванні таленавітых маладых навукоўцаў. Стыпендыі Прэзідэнта прызначаныя 97 маладым навукоўцам, у тым ліку 12 дактарам навук да 45 гадоў, 56 кандыдатам навук да 35 год і 29 навукоўцам без ступені да 30 год.

 

Марыя Юркевіч, кандыдат біялагічных навук, дацэнт кафедры імуналогіі факультэта экалагічнай медыцыны МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ – увайшла ў лік лепшых дзесяці маладых навукоўцаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, удастоеных стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2021 год.

 

Даследчыца атрымала стыпендыю за комплекснае даследаванне ішэмічна-рэперфузійнага пашкоджання нырак на эксперыментальнай мадэлі (у лабараторных жывёл), распрацоўку і абгрунтаванне на яго аснове новага спосабу клеткавай тэрапіі вострай нырачнай недастатковасці, прымяненне якога ў клінічнай практыцы дазваляе аднавіць экскрэторную функцыю нырак без працяглага прымянення дарагіх метадаў пазаныркавага ачышчэння крыві.

 

Інфармацыя аб рэспубліканскім конкурсе для прызначэння стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым навукоўцам на 2021 год

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *