Дзень адчыненых дзвярэй у анлайн-фармаце прайшоў у МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ

5 студзеня 2021 года ў МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй. Ужо не першы раз наш інстытут праводзіць мерапрыемства ў фармаце віртуальнай сустрэчы з будучымі студэнтамі. Сёння абітурыентаў 2021 года набору віталі: дырэктар інстытута, прафесар С. А. Маскевіч, намеснік дырэктара па вучэбнай і выхаваўчай працы І. Э. Бучанкаў, дэкан факультэта экалагічнай медыцыны А. Г. Сыса, дэкан факультэта маніторынгу навакольнага асяроддзя В. В. Жылко, начальнік аддзела выхаваўчай працы з моладдзю Н. Е. Кошкіна, загадчык кафедры фізічнага выхавання М. М. Круталевіч, сакратар па ГА «БРСМ» з правамі РК УА «МДЭІ ім. А. Д. Сахарава» БДУ В. В. Медушэўская.  Наведвальнікам сённяшняга мерапрыемства была прадастаўлена інфармацыя ў форме прэзентацый факультэтаў, аб адукацыйных праграмах інстытута; былі дадзены адказы на пытанні аб парадку паступлення і залічэння, забеспячэнні гуртажыткам, міжнароднай мабільнасці студэнтаў. Для зручнасці зносін будучых студэнтаў з прадстаўнікамі дэканатаў была арганізавана таксама “Гарачая лінія”.

Мадэратарам мерапрыемства выступіў Я. Р. Грыцкевіч, памагаты адказнага сакратара прыёмнай камісіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *