Падведзены вынікі анлайн-галасавання ў конкурсе на «Лепшае афармленне сцяны ў бібліятэцы»

У пачатку новага года паспяхова падведзены вынікі анлайн галасавання на лепшую ідэю афармлення сцяны ў бібліятэцы.

 

Конкурс быў накіраваны на развіццё творчых здольнасцяў і эстэтычнага густу навучэнцаў, папулярызацыю творчай дзейнасці, раскрыццё з дапамогай дызайну цікавых і прывабных аспектаў студэнцкага жыцця.

 

Удзел у галасаванні прынялі 316 чалавек. Лідэрам стаў праект студэнта 2 курса, гр. А91МЕФ1 Бабачкіна Рамана (40,51% галасоў). Не менш цікавымі аказаліся ідэі афармлення сцены Пашкевіча Рамана гр. А91ІСТ2 (23,1% галасоў), Мерцаловой Аляксандры, гр. А91ЯРБ1 (13,29% галасоў), супрацоўнікаў аддзела выхаваўчай працы з моладдзю (16,14% і 6,96% галасоў). Больш дэталёва з вынікамі галасавання і самімі праектамі можна азнаёміцца ў групе інстытута Укантакце. Шчыра віншуем пераможцаў і дзякуем за ўдзел усіх аўтараў ідэй!

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *