29 кастрычніка 2020 года будзе дадзены старт штогадоваму агульнаўніверсітэцкаму анлайн-конкурсу «ПАПАРАЦЬ-КВЕТКА ЗАЦВІТАЕ ДЛЯ ЦЯБЕ Ў БДУ»!
Сёлета конкурс прыўрочаны да святкавання 99-годдзя з Дня заснавання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Па ўмовах конкурсу ўдзельнікам неабходна адказаць на 16 пытанняў па гісторыі, культуры, сучаснаму развіццю ўніверсітэта.
Правілы конкурсу:
У супольнасці «Адукацыйная прастора УніверсітэтПЛЮС БДУ», штодня з 29 кастрычніка па 1 лістапада, кожную гадзіну (у 12:00, 14:00, 16:00, 18:00) будуць публікавацца пытанні.
Адказваць неабходна праз Гугл-форму, прымацаваную да пытання.
Адказаць на пытанне можна толькі аднойчы.
Першыя 20 удзельнікаў, якія слушна адказалі на апублікаванае пытанне, атрымліваюць прызавыя балы (першы, адказаўшы слушна – 20 балаў, другі – 19 балаў, трэці – 18 балаў і т. д.)
Пераможца конкурсу будзе вызначаны складаннем балаў за кожнае пытанне.
Вэб-камера «Ладжытэк» дастанецца пераможцу, а ўладальнік другога месца атрымае памятны сувенір ад Крамы БДУ.