МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ прыняў удзел у XIV міжнародным экалагічным форуме «Устойлівае развіццё. Рацыянальнае прыродакарыстанне. Тэхналогіі здароўя» (г. Тула, Расійская Федэрацыя)

З 21 па 24 кастрычніка 2020 года пад патранатам Урада Тульскай вобласці праводзіўся XIV міжнародны экалагічны Яснапалянскі форум «Устойлівае развіццё. Рацыянальнае прыродакарыстанне. Тэхналогіі здароўя», у працы якога ў анлайн-фармаце прыняў удзел прафесар Галаваты Сяргей Яфімавіч, загадчык кафедры экалагічнага маніторынгу і менэджменту МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ.

Галоўная задача правядзення Яснапалянскага экалагічнага форуму – кансалідацыя грамадства, улады, навукі і бізнесу, абмен вопытам, выпрацоўка экалагічнай стратэгіі, выяўленне новых эфектыўных прыродападобных практык для забеспячэння экалагічнай бяспекі і захавання навакольнага асяроддзя.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *