Запрашаем студэнтаў і выкладчыкаў МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ прыняць удзел у конкурсе малюнка «Тэхналогіі, якія змяняюць свет», прымеркаванага да 75-годдзя атамнай прамысловасці

Дзяржкарпарацыя «Расатам», Інфармацыйны цэнтр па атамнай энергіі г. Мінска аб’яўляюць конкурс малюнка «Тэхналогіі, якія змяняюць свет», прымеркаванага да 75-годдзя атамнай галіны і закліканага падкрэсліць істотнасць ядзерных тэхналогій у паўсядзённым жыцці.

Конкурсную працу можна выканаць любымі мастацкімі матэрыяламі або з дапамогай кампутарнай графікі. Журы конкурсу ацэніць арыгінальнасць ідэі, майстэрства ўвасаблення задумы, а таксама цэласнае раскрыццё тэмы.

Прыём прац на конкурс будзе адкрыты да 30 кастрычніка 2020 года, вынікі будуць падведзены ў лістападзе.

Удзельнікам конкурсу неабходна зарэгістравацца па спасылцы:

https://cutt.ly/VfWR0yz

З Палажэннем конкурсу можна азнаёміцца па спасылцы:

https://cutt.ly/MfWR2xq

Больш падрабязную інфармацыю аб правілах правядзення конкурсу можна

атрымаць на старонцы адукацыйнага праекта Дзяржкарпарацыі «Расатам»

«Аглядзіся Вакол Беларусі».