Сустрэча ў МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ

18 верасня 2020 г. адбылася сустрэча дырэктара МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ прафесара Сяргея Аляксандравіча Маскевіча з Юліанам Рэпетыным, магістрантам Інстытута навук аб Зямлі Паўднёвага федэральнага ўніверсітэта (г. Растоў-на-Дану, Расійская Федэрацыя), які, у рамках праграмы акадэмічнай мабільнасці па пагадненні аб узаемадзеянні і супрацоўніцтве паміж установай адукацыі «Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Федэральнай дзяржаўнай аўтаномнай адукацыйнай установай вышэйшай адукацыі «Паўднёвы федэральны ўніверсітэт» (г. Растоў-на-Дану, Расійская Федэрацыя), навучаецца на працягу першага семестра 2020/2021 навучальнага года ў МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ па праграме магістратуры «Экалогія. Экалагічны менэджмент». Каб трапіць на навучанне ў наш інстытут магістрант выйграў конкурс на стыпендыю рэктара Паўднёвага федэральнага ўніверсітэта, выбраў сярод прапанаваных варыянтаў стажыровак г. Мінск, а ў ім профільны ВНУ БДУ – МДЭІ ім. А. Д. Сахарава.

Это изображение имеет пустой атрибут alt; его имя файла - 12-1.jpg

На сённяшняй сустрэчы дырэктар Інстытута пацікавіўся ўражаннямі ад першых дзён знаходжання ў нашым інстытуце, г. Мінску, (да моманту навучання Юліан у Беларусі не быў). Умовамі пражывання ў гуртажытку №3 Cтудэнцкага гарадка БДУ, умовамі вучобы і выкладчыкамі магістрант задаволены.

Таксама ў працэсе размовы былі закранута тэма стаўлення да навукі, Юліан падзяліўся сваімі думкамі аб працягу адукацыі, навучанні ў аспірантуры па профілі гідрагеаэкалогія.

Працэс навучання магістранта ў МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ будзе ажыццяўляцца пры непасрэдным удзеле і кіраўніцтве старшага выкладчыка кафедры экалагічнага маніторынгу і менэджменту факультэта маніторынгу навакольнага асяроддзя Андрэя Сяргеевіча Радзькіна.