Удзел кафедры ЮНЕСКА МДЭУ ім. А. Д. Сахарава БДУ ў Міжнародным дні роднай мовы

21 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню Роднай мовы. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі кіраўніцтва Міністэрства замежных спраў, кіраўнікі замежных дыпламатычных місій, прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый, акрэдытаваных у Беларусі, сябры Нацыянальнай камісіі Беларусі па справах ЮНЕСКА, кіраўнікі кафедраў ЮНЕСКА, прадстаўнікі культурных, акадэмічных колаў. З нагоды свята замежныя дыпламаты зачыталі на роднай мове урыўкі з твораў аб сваёй радзіме.