Адкрыты турнір па баскетболе «БАСКЕТ-2020»

Гарачая спартовая барацьба разгарнулася 21 лютага 2020 года ў спартовай зале, дзе праходзілі гульні сярод зборных каманд гімназіі №50 г. Мінска, машынабудаўнічага каледжа і МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ. Заўзятары зрывалі галасы ў падтрымку каманд. Уменне ў тактычнай барацьбе і валоданні тэхнічнымі прыёмамі гульні ў баскетбол дэманстравалі розныя ўзроставыя катэгорыі навучэнцаў: школьнікі, навучэнцы каледжа і студэнты.

Пераможцамі турніру стала каманда навучэнцаў машынабудаўнічага каледжа БНТУ, другімі стала каманда студэнтаў МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ, ганаровае трэцяе месца заняла каманда школьнікаў гімназіі № 50 г. Мінска.

Віншуем пераможцаў і прызёраў турніру па баскетболе “БАСКЕТ-2020” і жадаем усім поспехаў і далейшых сустрэч на пляцоўцы!