У МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ ўпершыню адбыўся выпуск магістраў па спецыяльнасці «Медыцынская фізіка» па ангельскамоўнай праграме

30.01.2020 г. у МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ прайшоў першы ў гісторыі Рэспублікі Беларусь выпуск магістраў па спецыяльнасці «Медыцынская фізіка». Гэта з’яўляецца ўнікальным яшчэ і таму, што навучанне ў магістратуры ажыццяўлялася на ангельскай мове. Дыпломы магістраў былі ўручаны грамадзянам Рэспублікі Ірак дырэктарам нашага інстытута, доктарам фізіка-матэматычных навук, прафесарам С. А. Маскевічам.

Жадаем далейшых поспехаў у працы нашым арабскім сябрам-Аль-Бехадылі, Аль-Саеды, Аль-Шарыя. Спадзяемся, што яны будуць годна несці сцяг беларускай навукі і развіваць медыцынскую фізіку ў Рэспубліцы Ірак.