У МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ адбыўся выпуск магістраў факультэта экалагічнай медыцыны

31 студзеня 2020 года адбылося ўрачыстае ўручэнне дыпломаў аб сканчэнні магістратуры 28 выпускнікам факультэта экалагічнай медыцыны па спецыяльнасцях: «Радыёбіялогія», «Прыкладная імуналогія», «Экалогія. Біялагічныя навукі». Выпускнікоў і выпускніц павіншаваў дырэктар інстытута, прафесар Сяргей Аляксандравіч Маскевіч.

Словы на дарогу выказалі магістраў выпуску 2020 года дэкан факультэта экалагічнай медыцыны Сыса Аляксей Рыгоравіч, загадчыкі кафедрамі, выкладчыкі факультэта.

У добры шлях, магістры МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ!