Мінская лыжня-2021 ў Раўбічах

13 лютага 2021 года на базе спартовага комплексу «Раўбічы» студэнты інстытута прынялі ўдзел у спартовым свяце «Мінская лыжня-2021», а таксама ў забаўляльным мерапрыемстве, прысвечаным святкаванню Масленіцы!

У рамках праграмы адбылася эстафетная гонка «4 па 2 кіламетры» сярод каманд міністэрстваў і ведамстваў.

Студэнты і працоўнікі МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ актыўна падтрымлівалі ўдзельнікаў эстафеты і прынялі ўдзел у розных конкурсах, розыгрышах і вядома паспыталі блінцы з гарачай гарбатай.

Усе ўдзельнікі мерапрыемства засталіся задаволенымі і атрымалі шмат станоўчых уражанняў і незабыўных эмоцый.