Адкрыты турнір па баскетболе «БАСКЕТ-2021»

Гарачая спартовай барацьба разгарнулася 11 лютага 2021 года ў спартовай зале, дзе праходзіла матчавая сустрэча сярод зборных каманд гімназіі №50 г. Мінска і МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ. Заўзятары зрывалі галасы ў падтрымку каманд. Уменне ў тактычнай барацьбе і валоданні тэхнічнымі прыёмамі гульні ў баскетбол дэманстравалі школьнікі і студэнты.

Пераможцамі турніру стала каманда школьнікаў гімназіі №50 г. Мінска. Каманда студэнтаў МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ на гэты раз саступіла школьнікам.

Будзем рыхтавацца да матчу-рэваншу з гімназістамі і чакаем далейшых сустрэч на нашай пляцоўцы!!!