АДКРЫТЫ ДЫЯЛОГ

17 сакавіка ў нашым інстытуце прайшоў адкрыты дыялог, прымеркаваны да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!

Выступоўцамі сустрэчы сталі Чарняўская Жанна Мікалаеўна – дэпутатка, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і Чарнобыльскай катастрофы; Крэч Вольга Зянонаўна – дэпутатка, удзельніца Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь; Кошкіна Наталля Яўгенаўна – начальніца аддзела выхаваўчай працы з моладдзю МДЭІ ім.А. Д. Сахарава БДУ.

Асноўнай тэмай дыялогу была Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Дэпутаты падзяліліся са студэнтамі сваімі ідэямі наконт магчымых правак і выслухалі версіі моладзі.

Госці былі рады абмеркаваць не толькі прафесійныя пытанні, але і прыводзілі прыклады з асабістага жыццёвага вопыту.