На базе МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ прайшоў семінар-трэнінг «Камерцыялізацыя вынікаў навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці: практычны вопыт»

13 лютага 2020 г. у МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ прайшоў семінар-трэнінг «Камерцыялізацыя вынікаў навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці: практычны вопыт».

Арганізатарам семінара-трэнінгу выступілі Студэнцкае навуковае таварыства МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ і Стартап-цэнтр БДУ.

Асноўнай мэтай семінара стала павышэнне ўзроўню прафесійных ведаў навучэнцаў, прафесарска-выкладчыцкага складу і прысутных у галіне камерцыялізацыі вынікаў навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці, разгляд пытанняў выкарыстання вынікаў даследаванняў і распрацовак, перадачы правоў на інтэлектуальную ўласнасць з максімальнай выгадай.

Падчас семінара з дакладамі выступілі старшыня студэнцкага навуковага таварыства МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ Лемяшэўскі Віктар Алегавіч, начальнік аддзела Стартап-цэнтра БДУ Мікулка Дзмітрый Іванавіч.

Да мерапрыемства бібліятэка МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ падрыхтавала аднайменную тэматычную выставу літаратуры, на якой дэманстраваліся выданні па праблеме камерцыялізацыі інтэлектуальнай дзейнасці, прававыя аспекты пытання, вопыт замежных і беларускіх даследчыкаў.

Падчас семінара падрабязна былі разгледжаны найбольш актуальныя пытанні камерцыялізацыі аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці як інструмента павышэння якасці і канкурэнтаздольнасці эканомікі Беларусі, прасоўвання айчыннай прадукцыі на замежных рынках.