Семінар-практыкум на тэму «Aзнаямленне дзяцей дашкольнага ўзросту з прыродай»

12.02.2020 г. вучэбна-метадычная лабараторыя экалагічнай адукацыі прыняла ўдзел у працы семінара-практыкума на тэму «Азнаямленне дзяцей дашкольнага ўзросту з прыродай», арганізаванага на базе нашага партнёра ДУА «Яслі-сад №389 г. Мінска». Семінар быў прысвечаны пашырэнню тэарэтычных ведаў і практычных уменняў педагогаў па азнаямленні дзяцей з прыродай. Лабараторыя экалагічнай адукацыі аказала інфармацыйную і метадычную падтрымку ў правядзенні семінара. У рамках семінара-практыкума таксама адбылося адкрытае абмеркаванне сумеснага праекта ДУА «Яслі-сад №389 г. Мінска» і МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ па стварэнні інтэрактыўнай экалагічнай сцежкі.