Стары Новы год па-беларуску: «Мінская гасцёўня» зноў збірае сяброў. Мерапрыемства для слухачоў ФПКіП «Мінская гасцёўня» – «Кола зімовых святаў» прайшло ў МДЭІ імя А Д.Сахарава БДУ. Сёмая сустрэча ў такім фармаце завяршылася 13 студзеня і была прысвечана традыцыям святкавання Новага года ў розных краінах, а таксама нашаму, славянскаму, Старому Новаму году.
З прывітальным словам да аўдыторыі звярнуўся дэкан ФПКіП Уладзімір Пуцік, які выказаў надзею, што слухачы факультэта працягнуць навучанне ў 2026 годзе інстытуце ўжо ў якасці студэнтаў.
Адзначым, што Стары Новы год – гэта ўнікальнае свята, якое адзначаецца ў Беларусі і іншых славянскіх краінах у ноч з 13 на 14 студзеня. Ён стаў своеасаблівай «пераходнай» падзеяй, захоўваючы ў сабе элементы як Новага года па юліянскім календары, так і навагодніх традыцый.
Куратары, выкладчыкі і супрацоўнікі факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі і кафедры дадатковай адукацыі пазнаёмілі замежных слухачоў з асаблівасцямі святкавання Калядаў і Новага года ў Беларусі, распавялі пра іх гістарычныя вытокі, праспявалі калядныя песні, пазнаёмілі з традыцыйным абрадам калядавання. У сваю чаргу, удзельнікі сустрэчы – замежныя навучэнцы з Туркменістана, Ірана, Ірака, Дэмакратычнай Рэспублікі Конга і Бурундзі і іншых краін – падзяліліся інфармацыяй пра тое, як зімовыя святы адзначаюцца ў іх родных мясцінах. Выступы суправаджаліся яскравымі прэзентацыямі, а аўтарам кіраўніцтва факультэта ўручыла карысныя падарункі і прафарыентацыйныя матэрыялы.
Такія мерапрыемствы спрыяюць пашырэнню не толькі
сяброўства і ўзаемаразумення, але і станоўчага іміджу інстытута і
Беларусі ў цэлым.
Са Старым Новым годам і да новых сустрэч у «Мінскай гасцёўні»!





