Стартаваў III Міжнародны конкурс «Каляндар «Мэты ўстойлівага развіцця»

Стартаваў III Міжнародны конкурс «Каляндар «Мэты ўстойлівага развіцця». Ён арганізаваны Фондам ім. У. І. Вярнадскага сумесна з Дзяржаўнай публічнай навукова-тэхнічнай бібліятэкай Расіі і пры падтрымцы Нацыянальнай бібліятэчнай асацыяцыі «Бібліятэкі будучыні».

Конкурс праводзіцца ў двух намінацыях: «Аповяд пра Мэты» і «Дасягненне Мэты». Удзел можна прыняць як у складзе каманды супрацоўнікаў бібліятэкі, музея, арганізацыі сферы адукацыі, установы культуры, так і індывідуальна.

Падрабязная інфармацыя аб конкурсе — у экалагічным раздзеле сайта ГПНТБ Расеі: https://ecology.gpntb.ru/ecolibworld/competitions/CalendComp_2022/

Заяўкі прымаюцца да 10 верасня 2022 г.