Другая сустрэча па міні-футболе сярод жаночых каманд

У першы красавіцкі дзень прайшла другая сустрэча па міні-футболе сярод жаночых каманд. Наш інстытут прадставілі Аляксандра Дячук (А81ИСТ2), Юлія Фралова (А91МЕЭ1), Карына Купрыянчык (А91МЕЭ3), Ірына Сяркова (А01МЕФ1), Елиз Гюнерич (А11МЕД1), Анастасія Чагайда (А11МЕФ1), Вольга Надудик (А11МЕФ1).

Дзяўчаты гулялі з камандамі факультэта сацыякультурных камунікацый і факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі. Асабліва вызначыліся Ірына, Анастасія і Вольга, забіўшы максімальную колькасць галоў.

Па выніках спаборніцтваў нашы спартсменкі занялі 4-е месца. Камандны дух і зладжаная праца дапамаглі дзяўчатам справіцца з усімі складанасцямі як на полі, так і за яго межамі.

Хочацца падзякаваць спартсменак МГЭИ ім.А.Д.Сахарава БДУ, а таксама людзей, якія іх падтрымлівалі!