КОНКУРСЫ Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў на 2022 год

Беларускі рэспубліканскі фонд фундаментальных даследаванняў аб’яўляе конкурсы з тэрмінамі заканчэння прыёму заявак:

– рэспубліканскі конкурс праектаў фундаментальных навуковых даследаванняў «Навука-2022» па 14.09.2021;

– конкурс на суісканне грантаў развіцця «Вучоны-2022» па 14.09.2021;

– конкурс на суісканне грантаў БРФФД для маладых навукоўцаў «Навука М-2022» па 16.09.2021;

– конкурс выконваемых у кантакце з замежнымі вучонымі праектаў фундаментальных даследаванняў «Навука МС-2022» па 16.09.2021;

– конкурс сумесных навуковых праектаў з Фондам развіцця навукі пры Прэзідэнце Азербайджанскай Рэспублікі «БРФФД–ФРНА-2022» па 16.09.2021;

– конкурс сумесных навуковых праектаў з Міністэрствам інавацыйнага развіцця Рэспублікі Узбекістан «БРФФД–МІРУ-2022» па 23.09.2021;

– сумесны конкурс з Фондам садзейнічання развіццю малых формаў прадпрыемстваў у навукова-тэхнічнай сферы для маладых навукоўцаў «БРФФД–ФСРП М-2022» па 30.09.2021;

– конкурс сумесных навуковых праектаў з Румынскай акадэміяй «БРФФД–РА-2022» па 25.10.2021;

– сумесны тэматычны конкурс з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь для маладых навукоўцаў «БРФФД–Минобразование М-2022» па 31.10.2021;

– конкурс на суісканне грантаў фінансавай падтрымкі ўдзелу навукоўцаў у замежных навуковых мерапрыемствах;

– конкурс на суісканне грантаў фінансавай падтрымкі рэспубліканскіх і міжнародных навуковых мерапрыемстваў.

Тэрміны заканчэння падачы заявак на конкурсы могуць быць змененыя.

Умовы конкурсаў прадстаўлены ў раздзеле «Конкурсы».

Афармленне і рэгістрацыя заявак на конкурс ажыццяўляецца праз сістэму АІС «БРФФД». Доступ да сістэмы для запаўнення вэб-формы заяўкі прадастаўляецца ў Інтэрнэце па адрасе http://www.ipps.by:9030