26 красавіка – Дзень памяці загінулых у радыяцыйных аварыях і катастрофах.
У 2021 годзе спаўняецца 35 гадоў з дня Чарнобыльскай катастрофы – найбуйнейшай за ўсю гісторыю ядзернай энергетыкі ў свеце. Вырасла ўжо цэлае пакаленне, не заставшее гэтую жудасную трагедыю, але ў гэты дзень мы традыцыйна ўзгадваем пра Чарнобыль. Бо толькі памятаючы памылкі мінулага, можна спадзявацца не паўтарыць іх у будучыні.
Прадстаўляем вашай увазе тэматычную выставу «Рэха Чарнобыля», на якой прадстаўлена літаратура аб мужнасці і гераізме тых, хто прыняў на сябе жар полымя і смяротнае дыханне рэактара, так і пра наступствы гэтай катастрофы для людзей і навакольнага асяроддзя.
Выстава экспануецца ў чытальнай зале Бібліятэкі МГЭИ ім. А. Д. Сахарава БДУ па адрасе: вул. Даўгабродская 23/1, каб. 211.