Прапануем студэнтам і супрацоўнікам інстытута прыняць удзел у каляндарнай эстафеце

Новы месяц – новая ілюстрацыя ад вас на тэму, сугучную назве месяца. Напрыклад, у сакавіку мы спадзяемся атрымаць ад вас ілюстрацыю вашага сакавіцкага настрою, у красавіку – усё, што асацыюецца ў вас з красавіком і гэтак далей.

Абярэм лепшую працу, дадамо каляндарную сетку і апублікуем на сайце, а ў канцы года надрукуем каляндар на наступны год з усімі класнымі ілюстрацыямі, якія мы збярэм, і раздадзім жадаючым.

Калі вам спадабалася ідэя і вы любіце маляваць, дасылайце свае працы на пошту аддзела ТСОік або прыносіце на флэшцы ў 306 кабінет (вул. Даўгабродская, 23/1).