Студэнцкая спартакіяда МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ спаборніцтва па валейболу

1 сакавіка 2021 года дадзены старт спаборніцтвам па валейболе ў рамках студэнцкай спартакіяды МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ на 2020/2021 навучальны год.

Ужо адбылася сустрэча сярод каманд А91ЭТЭ-А81ЯРБ. Пераможцам з лікам 2:1 стала каманда трэцяга курса А81ЯРБ.

У складзе каманды-пераможцы гулялі:

  • Шафраноўскі Аркадзь;
  • Аляксей Страпко;
  • Васілеўскі Мар’ян;
  • Шыманец Фёдар;
  • Глушанін Раман;
  • Мініцкі Павел.

Заявы на ўдзел падалі 10 каманд ад факультэта маніторынгу навакольнага асяроддзя і факультэта экалагічнай медыцыны.

Пераможцы і прызёры спаборніцтваў будуць узнагароджаны дыпломамі адпаведных ступеняў і ўзнагародамі.