1 сакавіка 2021 года дадзены старт спаборніцтвам па валейболе ў рамках студэнцкай спартакіяды МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ на 2020/2021 навучальны год.
Ужо адбылася сустрэча сярод каманд А91ЭТЭ-А81ЯРБ. Пераможцам з лікам 2:1 стала каманда трэцяга курса А81ЯРБ.
У складзе каманды-пераможцы гулялі:
- Шафраноўскі Аркадзь;
- Аляксей Страпко;
- Васілеўскі Мар’ян;
- Шыманец Фёдар;
- Глушанін Раман;
- Мініцкі Павел.
Заявы на ўдзел падалі 10 каманд ад факультэта маніторынгу навакольнага асяроддзя і факультэта экалагічнай медыцыны.
Пераможцы і прызёры спаборніцтваў будуць узнагароджаны дыпломамі адпаведных ступеняў і ўзнагародамі.




