29 студзеня 2021 года на факультэце экалагічнай медыцыны МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ адбылося ўрачыстае ўручэнне дыпломаў магістрантам 2021 года выпуску, якія скончылі навучанне па спецыяльнасцях «Экалогія» (1-33 80 01) і «Медыка-біялагічная справа» (1-33 80 05).
Акадэмічная ступень «Магістр» прысвоена 17 выпускнікам факультэта. Сёння ім было прыемна пачуць добрыя спадарожныя словы і запрашэнне на навучанне ў аспірантуры інстытута ад дырэктара МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ, прафесара Сяргея Аляксандравіча Маскевіча і атрымаць дыпломы з рук дэкана факультэта экалагічнай медыцыны Сысы Аляксея Рыгоравіча і загадчыка кафедры экалагічнай медыцыны і радыёбіялогіі Бацяна Анатоля Мікалаевіча.
Усе магістранты за час навучання апублікавалі навуковыя артыкулы, падрыхтаваныя на аснове ўласных даследаванняў. Многія з сённяшніх выпускнікоў ужо працуюць па профілі – у медыцынскіх установах, эколагамі на прадпрыемствах. Спадзяемся, што супрацоўніцтва магістраў і факультэта будзе працягнутае, а ўвосень 2021 года многія з іх скарыстаюцца магчымасцю далейшага навучання ў аспірантуры інстытута.
Нашы выпускнікі заўсёды будуць жаданымі ўдзельнікамі мерапрыемстваў і канферэнцый МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ!
