7 снежня 2020 года ў анлайн рэжыме адбылася ўрачыстая цэрэмонія абвяшчэння вынікаў і ўзнагароджання пераможцаў міжнароднага рэйтынгу зялёных універсітэтаў UI Green Metric Ranking of World Universities

У 2020 годзе МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ ўпершыню прадставіў дадзеныя ў UI Green Metric Ranking of World Universities і ў цяперашні момант з’яўляецца адзінай вышэйшай навучальнай установай Рэспублікі Беларусь, якая ўвайшла ў сусветна прызнаны рэйтынг зялёных універсітэтаў. Па выніках ацэнкі міжнародных экспертаў наш інстытут займае ў агульным рэйтынгу 796 месца з 912 вышэйшых навучальных устаноў свету, у тым ліку 409 месца па адукацыйнай экалагічнай кампаненце.

UI Green Metric Ranking of World Universities – рэйтынг самых зялёных універсітэтаў свету, які быў заснаваны ў 2010 годзе ўніверсітэтам Інданезіі. Удзельнікі дадзенага праекта – сотні ўніверсітэтаў у розных краінах свету. У метадалогіі экалагічнага рэйтынгу вышэйшых навучальных устаноў вызначаны такія крытэрыі як: спажыванне і эканомія энергіі, рацыянальнае выкарыстанне водных рэсурсаў, захоўванне і перапрацоўка выкідаў, колькасць апублікаваных навуковых прац па экалагічнай праблематыцы, колькасць навучальных дысцыплін, звязаных з устойлівым развіццём і інш.

iseu_by_factfile_2020_full

iseu_by_factfile_2020_full

Скачать (PDF, Неизвестный)

Скачать (PDF, Неизвестный)

UI_GreenMetric_World_University_Rankings_2020

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *