Вынікі конкурсу «100 ідэй для Беларусі»

У МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ прайшоў заключны этап конкурсу «100 ідэй для Беларусі». Сёлета фармат падачы заявак і прэзентацыя праектаў удзельнікамі конкурсу былі змененыя. Заяўкі, матэрыялы і прэзентацыі праектаў праходзілі ў дыстанцыйнай форме. З усіх конкурсных прац, журы былі адабраны тры лепшыя, якія былі прадстаўлены ў чытальнай зале бібліятэкі інстытута 3 снежня 2020 года на разгляд журы. Разглядзеўшы моцныя і слабыя бакі трох праектаў, журы вызначыла пераможцу. Сёлета лепшым праектам прызнана распрацоўка «ЮніТаб» студэнтаў Ленгіновіча Іллі і Ланцэвіча Данілы. Сутнасць праекта – забяспечыць новы спосаб падачы раскладу для студэнтаў усіх ВНУ краіны. На сёння большасць ВНУ выкарыстоўваюць нязручныя для студэнтаў спосабы публікацыі раскладу. Студэнтам даводзіцца кожны раз заходзіць на сайт, шукаць сваю групу, выстаўляць налады, спампоўваць грувасткія табліцы. Ілля і Даніла прапануюць атрымліваць інфармацыю аб раскладзе заняткаў праз прыгожае, зручнае і лаканічнае прыкладанне на тэлефоне. Мяркуецца, што прыкладанне для студэнтаў будзе бясплатным. Праект «ЮніТаб» праходзіць на гарадскі конкурс «100 ідэй для Беларусі». Жадаем поспехаў канкурсантам!
   

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *