У МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ прайшоў заключны этап конкурсу «100 ідэй для Беларусі».
Сёлета фармат падачы заявак і прэзентацыя праектаў удзельнікамі конкурсу былі змененыя. Заяўкі, матэрыялы і прэзентацыі праектаў праходзілі ў дыстанцыйнай форме. З усіх конкурсных прац, журы былі адабраны тры лепшыя, якія былі прадстаўлены ў чытальнай зале бібліятэкі інстытута 3 снежня 2020 года на разгляд журы.
Разглядзеўшы моцныя і слабыя бакі трох праектаў, журы вызначыла пераможцу. Сёлета лепшым праектам прызнана распрацоўка «ЮніТаб» студэнтаў Ленгіновіча Іллі і Ланцэвіча Данілы.
Сутнасць праекта – забяспечыць новы спосаб падачы раскладу для студэнтаў усіх ВНУ краіны. На сёння большасць ВНУ выкарыстоўваюць нязручныя для студэнтаў спосабы публікацыі раскладу. Студэнтам даводзіцца кожны раз заходзіць на сайт, шукаць сваю групу, выстаўляць налады, спампоўваць грувасткія табліцы. Ілля і Даніла прапануюць атрымліваць інфармацыю аб раскладзе заняткаў праз прыгожае, зручнае і лаканічнае прыкладанне на тэлефоне. Мяркуецца, што прыкладанне для студэнтаў будзе бясплатным.
Праект «ЮніТаб» праходзіць на гарадскі конкурс «100 ідэй для Беларусі». Жадаем поспехаў канкурсантам!
Necessary cookies help make a website usable by enabling basic functions like page navigation and access to secure areas of the website. The website cannot function properly without these cookies.
Preference cookies enable a website to remember information that changes the way the website behaves or looks, like your preferred language or the region that you are in.
Statistics
Statistic cookies help website owners to understand how visitors interact with websites by collecting and reporting information anonymously.
Marketing
Marketing cookies are used to track visitors across websites. The intention is to display ads that are relevant and engaging for the individual user and thereby more valuable for publishers and third-party advertisers.
Unclassified
Unclassified cookies are cookies that we are in the process of classifying, together with the providers of individual cookies.