
2 снежня 2020 года ў МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ стартаваў «Адкрыты дыялог». «Адкрыты дыялог» – гэта шырокая дыскусійная пляцоўка, якая дае магчымасць моладзі падымаць любыя тэмы і задаваць хвалюючыя пытанні, раскрыць сваю ролю ў развіцці краіны і фарміраванні светапогляду новага пакалення.
Сустрэчу з прадстаўнікамі органаў улады адкрыў дырэктар інстытута, прафесар С. А. Маскевіч.
Запрошанымі на мерапрыемства былі Андрэй Уладзіміравіч Савіных – беларускі дзяржаўны дзеяч, дыпламат, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу VII склікання, у парламенце з’яўляецца старшынёй Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і членам Савета Палаты прадстаўнікоў і Філіповіч Людміла Анатольеўна – намесніца кіраўніка адміністрацыі Партызанскага раёна.
Падчас сустрэчы студэнтамі былі зададзеныя хвалюючыя моладзь пытанні і паднятыя тэмы дэмакратыі, эканомікі і палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь. Андрэй Уладзіміравіч цікава распавёў пра спецыфіку працы дыпламата, аб краінах, дзе ён працаваў, аб зменах і працэсах, якія адбываюцца ў грамадстве, Рэспубліцы Беларусь і свеце.
Сустрэча дала магчымасць студэнтам Інстытута заявіць аб сваёй жыццёвай пазіцыі, даведацца пра карысную інфармацыю, а таксама зразумець ролю моладзі нашай краіны ў фарміраванні дзяржаўнасці.


