У МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ дадзены старт конкурсу відэаролікаў «На зялёнай хвалі да здаровага ладу жыцця!»

У перыяд з 9 лістапада па 15 снежня ў МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ пройдзе конкурс відэаролікаў «На зялёнай хвалі да здаровага ладу жыцця!»

Мэтай правядзення дадзенага конкурсу з’яўляецца папулярызацыя здаровага ладу жыцця і патрэбы ў сістэматычных занятках фізічнай культурай і спортам, а таксама прыцягненне навучэнскай моладзі да прыродаахоўнай дзейнасці.

Конкурс праводзіцца па 4 намінацыях:

«Бадзёрая раніца» – сілкаванне на свежым паветры;

«Я магу – а ты так зможаш? – унікальны шанец паказаць свае спартовыя здольнасці;

«Танцавальны рух» – танцы як від спартовай дзейнасці;

«Смех і спорт» – свабодная тэма. Тэма гумару і кур’ёзных выпадкаў пры занятках фізічнай культурай.

Відэасюжэты прымаюцца ў змантаваным варыянце, гатовыя да дэманстрацыі.

Пераможцы і прызёры конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ, а відэаролікі-пераможцы будуць размешчаны на ЮТуб-канале і сайце інстытута.

З Палажэннем аб конкурсе можна азнаёміцца тут!

Это изображение имеет пустой атрибут alt; его имя файла - 11-1.jpg

Па ўсіх пытаннях да размешчаных навінаў звяртацца ў 213 к.

 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *