Увазе студэнтаў, магістрантаў і супрацоўнікаў МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ!

У Беларускім дзяржаўным універсітэце стартаваў прыём заявак на 2021 год на ўдзел у конкурсе «Лепшы моладзевы праект БДУ», які дае магчымасць студэнтам, магістрантам і супрацоўнікам БДУ атрымаць інфармацыйную, тэхнічную, каардынацыйную і фінансавую падтрымку для рэалізацыі ўласнай ініцыятывы!

 

Для ўдзелу ў конкурсе праектнай камандзе неабходна:

Падаць да 20 лістапада 2020 г. ва ўпраўленне выхаваўчай працы з моладдзю (пр-т Незалежнасці, 4; кабінет 108; з 8:30 да 17:15) друкаваны варыянт анкеты-заявы на конкурс, падпісаны кіраўніком праектнай суполкі (студэнт/магістрант), куратарам праекта (супрацоўнік), кіраўніком структурнага падраздзялення, ад якога падаецца праект (супрацоўнік).

 

Прайсці электронную рэгістрацыю па спасылцы.

 

Вынікі I этапу конкурсу будуць падведзены экспертнай камісіяй у снежні 2020 года.

Сума гранта – 9 000 бел. руб.

Студэнтам і магістрантам МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ неабходна падаць інфармацыю аб заяўніках на ўдзел у конкурсе ў аддзел выхаваўчай працы з моладдзю (к. 411, вул. Даўгабродская 23/1

 

Палажэнне аб штогадовым конкурсе «Лепшы моладзевы праект БДУ»

 

Анкета-заява на штогадовы конкурс «Лепшы моладзевы праект БДУ»

Это изображение имеет пустой атрибут alt; его имя файла - 23.jpg

 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *