Прадстаўнікі МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ прынялі ўдзел у адукацыйным семінары Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта «Ты-стараста!»

З 10 па 12 кастрычніка 2020 г., у САК «Брыганціна» праходзіў выязны адукацыйны семінар БДУ «Ты-стараста!», які праводзіцца штогод у мэтах развіцця студэнцкага самакіравання, інтэграцыі моладзевага актыву інстытутаў і факультэтаў БДУ ў прастору грамадска-значнай дзейнасці студэнцкага самакіравання ўніверсітэта.

Старасты груп першага курса МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ Яцкоўская Ганна (факультэт экалагічнай медыцыны) і Мохань Аліса (факультэт маніторынгу навакольнага асяроддзя), на працягу трох дзён былі пагружаныя ў атмасферу сяброўскага і спраўнага асяроддзя, якое панавала на ўсіх мерапрыемствах старастата. Удзельнікі і ўдзельніцы семінара былі аб’яднаны ў 8 каманд, нашы старасты ўвайшлі ў склад зборнай каманды Сахараўскага інстытута, факультэта радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій, хімічнага факультэта (для таго, каб годна прадставіць сваю каманду, яе ўдзельнікі з першых дзён верасня штодня рыхтаваліся: складалі песні, ставілі танцавальныя нумары, рэпетавалі спектакль, выраблялі дэкарацыі.) З самага першага конкурсу наша каманда заявіла аб сваіх амбіцыях і імкненні да перамогі. Праходжанне задання, удзел у танцавальным і песенным конкурсах, выступленне з творчым нумарам, у гэтых конкурсах ім не было роўных, каманда трымала першынство, але ў конкурсе на лепшае відэа пазіцыі былі ледзь здадзены. У выніковым заліку ў нашай каманды II месца і вельмі шмат падарункаў ад спонсараў мерапрыемства.

На семінары адбылася традыцыйная сустрэча актыву першакурснікаў з рэктаратам універсітэта. Рэктар БДУ Андрэй Кароль, прарэктар па вучэбнай працы і адукацыйных інавацый Аксана Здрок і прарэктар па выхаваўчай працы і сацыяльных пытаннях Іван Янушэвіч адказвалі на пытанні, дзяліліся думкамі . Вельмі карысным атрымаліся такія зносіны для старастаў, бо ў сваёй працы ім трэба будзе вырашаць спрэчныя пытанні, шукаць шляхі выхаду з існуючых сітуацый.

Прымаючы ўдзел у працы форуму «ТЭАТР», секцыі «Ралёўка», рэфлексіі з куратарамі – старасты спасціглі прамудрасці прамоўніцкага майстэрства, авалодалі прыёмамі, якія дапамогуць ім у далейшым, у пошуку прымальных рашэнняў у любой канфліктнай сітуацыі.

Пасля завяршэння працы семінара нашы старасты-першакурснікі знаходзіліся ў захапленні, яны ўжо з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі моладзевай палітыкі БДУ, у іх ёсць ідэі развіцця студэнцкай ініцыятывы, яны гатовыя падзяліцца вельмі карыснымі і патрэбнымі жыццёвымі парадамі са студэнтамі.

Это изображение имеет пустой атрибут alt; его имя файла - 34-1.jpg
Это изображение имеет пустой атрибут alt; его имя файла - 35-1.jpg