14 кастрычніка 2020 г. студэнты МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ правялі акцыю «Ліст маці», якую прымеркавалі восеньскаму святу – Дню маці.
Усе жадаючыя змаглі на паштоўках, у папяровым, а не ў электронным выглядзе, да якога мы звыклі і ўспрымаем як належнае, напісаць самыя шчырыя і цёплыя пажаданні свайму роднаму чалавеку – маці. Паштоўкі і канверты не канчаліся, як і паток студэнтаў жадаючых даслаць дадому вось такі падарунак. Праведзеная акцыя падарыла студэнтам шмат станоўчых эмоцый. Мы ўпэўненыя, што пачуцці выпрабаваныя пры напісанні ліста, з верагоднасцю ў 100% будуць перададзеныя маці.
Нашыя Маці, са святам вас!



