Увазе прафесарска-выкладчыцкага складу МДЭІ ім.А. Д. Сахарава БДУ!

25 лютага 2021 г. адбудзецца Рэспубліканская навукова-практычная анлайн-канферэнцыя «Сучасныя праблемы прыродазнаўства ў навуцы і адукацыйным працэсе» (праграма канферэнцыі і спасылка для падлучэння будзе выслана дадаткова).

Навуковыя напрамкі / секцыі канферэнцыі:

  1. Сучасныя праблемы выкладання прыродазнаўчых дысцыплін у вышэйшай і сярэдняй школе.
  2. Роля прыродазнаўчай адукацыі ў рэалізацыі канцэпцыі ўстойлівага развіцця.
  3. Актуальныя праблемы біялогіі, геаграфіі, хіміі.

Рэгламент выступленняў: са справаздачай – да 5 хвілін.

Працоўныя мовы канферэнцыі – руская, беларуская.

Арганізацыйныя ўзносы за ўдзел у працы анлайн-канферэнцыі не прадугледжаныя.

Па выніках правядзення канферэнцыі тэзісы будуць размешчаны ў электронным выглядзе на сайце БДПУ ім. М. Танка.

Па пытаннях удзелу ў канферэнцыі варта звяртацца ў арганізацыйны камітэт на кафедру геаграфіі і методыкі выкладання геаграфіі БДПУ:

Мінск, вул. Савецкая, 18, корп. 1, каб. 44

Тэл.: +375 (17) 226-49-56

Электронны адрас: estkonf50.bspu@mail.ru

Умовы ўдзелу ў канферэнцыі:

Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 15 снежня 2020 г. выслаць на электронны адрас аргкамітэтаestkonf50.bspu@mail.ru:

  1. Заяву на ўдзел (імя файла – нумар секцыі, праз ніжні злучок слова «заява» і яшчэ праз ніжні злучок прозвішча аўтара з ініцыяламі: 1_Заява_Іваноў І.М.).
  2. Электронную версію публікацыі (імя файла – нумар секцыі і праз ніжні злучок прозвішча аўтара з ініцыяламі: 1_ Іваноў І.М.).

Апавяшчэнне аб прыёме тэзісаў справаздач будзе выслана электронным лістом. Аргкамітэт пакідае за сабой права адхіляць матэрыялы, якія не адпавядаюць тэматыцы канферэнцыі і не адказваюць крытэрам, што прад’яўляюцца да навуковага тэксту. Аўтары нясуць поўную адказнасць за змест і арыгінальнасць прадстаўленых тэкстаў тэзісаў.

Ад кожнага аўтара не больш 2-х тэзісаў справаздач.

ЗАЯВА НА УДЗЕЛ

ПАТРАБАВАННІ ДА АФАРМЛЕННЯ МАТЭРЫЯЛАЎ