Запрашаем прыняць удзел у Міжнароднай навукова-практычнай анлайн-канферэнцыі «БЕСПЕРАПЫННАЯ ЭКАЛАГІЧНАЯ АДУКАЦЫЯ ДЛЯ ЎСТОЙЛІВАГА РАЗВІЦЦЯ ЯК ІСТОТНЫ НАПРАМАК МАДЭРНІЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНАЙ СІСТЭМЫ»

16 кастрычніка 2020 г. у г Нур-Султан (Рэспубліка Казахстан) адбудзецца Міжнародная навукова-практычная анлайн-канферэнцыя «БЕСПЕРАПЫННАЯ ЭКАЛАГІЧНАЯ АДУКАЦЫЯ ДЛЯ ЎСТОЙЛІВАГА РАЗВІЦЦЯ ЯК ІСТОТНЫ НАПРАМАК МАДЭРНІЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНАЙ СІСТЭМЫ». Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца маладыя навукоўцы, прадстаўнікі дашкольных арганізацый, настаўнікі школ, студэнты вышэйшых, сярэдніх прафесійных навучальных устаноў, працадаўцы, няўрадавыя арганізацыі, а таксама асобы, якія праяўляюць цікавасць да разгляданых праблем.

Працоўныя мовы канферэнцыі: казахская, руская, англійская.

Месца: платформа ЗУМ ў анлайн-рэжыме.

У канферэнцыі бяруць удзел спікеры з Казахстана, Расіі, Англіі, Славакіі, Малдовы, Беларусі, Кіргізіі.

З умовамі ўдзелу ў канферэнцыі можна азнаёміцца тут.