3 ліпеня 2020 г. прадстаўнікі калектыву студэнтаў і супрацоўнікаў МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ на чале з дырэктарам Сяргеем Маскевічам прынялі ўдзел у патрыятычным шэсці «Беларусь памятае», якое прайшло па праспекце Незалежнасці да Вечнага агню на плошчы Перамогі. Мы аддалі даніну памяць тым, хто абараніў незалежнасць нашай краіны ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пранеслі партрэты герояў вайны, сваіх сваякоў, якія прымалі ўдзел у вайсковых дзеяннях, ушанавалі іх памяць хвілінай маўчання. Разам з Кіраўніком дзяржавы, Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам, у калоне ішлі прадстаўнікі арганізацый і ўстаноў, працоўных калектываў, ветэраны Узброеных Сіл, воіны-інтэрнацыяналісты, выхаванцы Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча, піянеры, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, моладзь і духавенства. Урачыстае шэсце завяршылася цырымоніяй ускладання гірлянды кветак да падножжа манумента Перамогі.

